Образование, туризм, переводческие услуги
Минск: +375 29 650 61 02 Витебск: +375 44 759 34 10
uniintercom

Туризм
» Главная » 21 ліпеня - беларускамоўная вандроўка "Пярліны беларускага дойлідства"! Спяшайцеся запісацца!

21 ліпеня - беларускамоўная вандроўка "Пярліны беларускага дойлідства"! Спяшайцеся запісацца!

Турыстычная кампанія InterComTour

распачынае цыкл беларускамоўных вандровак па найпрыгажэйшых мясцінах Беларусі

 

21 ліпеня 2018 года (субота) наш шлях ляжыць на Астравеччыну

Пярліны беларускага дойлідства вакол Беларускай АЭС:

спяшайцеся ўбачыць тое, што хутка можа трапіць у зону бяспекі АЭС!

 

Мінск–Залессе–Солы–Астравец–Варняны–Варона–Міхалішкі–Гервяты–Мінск

 

Наш першы прыпынак – аграгарадок Залессе Смаргонскага раёна – малая радзіма палітычнага дзеяча, дыпламата і кампазітара, аўтара сусветна вядомага паланэза «Развітанне з Радзімай» Міхала Клеафаса Агінскага. Тут нас сустрэне адноўленая рэзідэнцыя, у якой М.К. Агінскі пражыў больш за 20 гадоў і якую ён ператварыў у сапраўдны свецкі салон, куды наведваліся знакамітыя музыкі і мастакі, пісьменнікі і паэты, палітыкі і вучоныя. Падчас экскурсіі мы пройдземся па адрэстаўраваных залах палаца, пазнаёмімся з цікавосткамі старажытнага парку, наведаем адроджаны Лебядзіны востраў на возеры, які гэтым летам стаў новым экскурсійным аб’ектам у «Паўночных Афінах».

Далей на нашым шляху аграгарадок Солы Смаргонскага раёна з выкшталцоным мадэрновым касцёлам Маці Божай Ружанцовай. У інтэр’еры касцёла мы пабачым роспісы батальных сцэн, якія былі выкананы ў пачатку ХХ стагоддзя вядомым беларускім мастаком Пётрам Сергіевічам. Адметныя Солы яшчэ і значнай гістарычнай падзеяй – у канцы Першай сусветнай вайны тут было падпісана расійска-германскае перамір’е.

Пасля Солаў нас сустрэне чаканая Астравецкая зямля.

Мы адкрыем для сябе прыгожыя касцёлы горада Астраўца – касцёл Святых Космы і Дам’яна ХVII стагоддзя ў стылі класіцызм і касцёл Узвіжання Святога Крыжа пачатку ХХ стагоддзя ў неараманскім стылі.

 

У аграгарадку Варняны мы зможам адпачыць на маляўнічым востраве пасярод возера і агледзець вартаўнічую вежу ХІХ стагоддзя. Не абмінем увагай мы таксама выдатны прыклад архітэктуры віленскага барока – касцёл Святога Юрыя.

 

Далей на нашым шляху паўстане барочны касцёл Святога Георгія сярэдзіны XVIII стагоддзя ў вёсцы з загадкавай назвай Варона.

У аграгарадку Міхалішкі, які знаходзіцца ўсяго за 6,5 кіламетраў ад БелАЭС, нас чакае знаёмства з касцёлам Святога Міхала Арханёла ў стылі сармацкага барока. Кантраст знешняй стрыманасці і неверагоднай унутранай вытанчанасці святыні ўразяць кожнага з нас.

І, нарэшце, самы чаканы аб’ект падарожжа! Нашаму позірку адкрыецца велічна ўзнесеная ў неба 61-метровая вежа найпрыгажэйшага неагатычнага касцёла Беларусі – касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў аграгарадку Гервяты.

 

Кошт 40 руб. (для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў – 39 руб.).

Зніжка 5 руб. – кампаніям ад 4-х чалавек пры папярэдняй аплаце да 16 ліпеня!

 

 

УВАГА!

Частка аб’ектаў – у ПАМЕЖНАЙ ЗОНЕ. Пры сабе АБАВЯЗКОВА мець ПАШПАРТ, дзецям -- ПАСВЕДЧАННЕ АБ НАРАДЖЭННІ.

 

У КОШТ ВАНДРОЎКІ ЎКЛЮЧАНЫ:

v  паслугі высокапрафесійнага экскурсавода з гістарычнай адукацыяй

v  праезд на аўтобусе туркласа

v  экскурсія па залах музея-сядзібы М.К. Агінскага з уваходнымі білетамі

v  экскурсія па парку музея-сядзібы М.К. Агінскага

v  наведванне касцёлаў па маршруце

 

Спяшайцеся ўбачыць тое, што хутка можа трапіць у зону бяспекі АЭС!

 

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 40–40

Тэлефоны: (029) 650-61-02, (029) 765-25-45, (017) 222-33-21

 

Вандруем па Беларусі разам з InterComTour!

 

ТАА «БелЮніІнтэрКам». УНП 190522713

Заказ обратного звонка

Музыкой звучат воспоминания...

Экскурсия «Музыкой звучат воспоминания...» — удивительная возможность познакомиться с красотами Гродненской земли. 

Экскурсія да 100-годдзя БНР, 22 сакавіка 2018

Хутка пройдзе найцікавейшая пешаходная экскурсія па мясцінам Мінску, дзе разгортваліся знакавыя падзеі нашай гісторыі, якія звязаны з абвяшчэннем БНР 25 сакаківа 1918 года.

Визовая поддержка

Компания Интеркомтур предоставляет услуги визовой поддержки. Быстрая работа, низкие цены, разные страны. Обращайтесь!

Музыкой звучат воспоминания...

Экскурсия «Музыкой звучат воспоминания...» — удивительная возможность познакомиться с красотами Гродненской земли. 

Падпісвайцеся на нашу рассылку!

Жадаеце атрымліваць самыя актульныя навіны, прапановы і акцыі нашай кампаніі?

Пешаходныя экскурсіі па Мінску

Пешеходные экскурсии по Минску для сборных, корпоративных и индивидуальных групп.