Образование, туризм, переводческие услуги
+375 17 222 33 21 +375 29 650 61 02 +375 29 765 25 45
uniintercom

Туризм
» Захапляльная экскурсія "Праз уладанні Радзівілаў", 18.11.2017

Захапляльная экскурсія "Праз уладанні Радзівілаў", 18.11.2017

Беларускамоўная экскурсія "Праз уладанні Радзівілаў"

Дата: 18.11.2017

Кошт: 40 рублёў

Пастаянным кліентам, пенсіянерам і дзецям да 12 год - зніжка 5 рублёў!

Маршрут: Мінск - Стоўбцы - Новы Свержань - Вішнявец - Нясвіж - Вялікі Двор - Мінск

Праграма тура:

Збор у 7:45, на паркоўцы ля крамы ProStore, ст.м. Малінаўка. Выезд у 8:00.

Пераезд у Стоўбцы (76 км). Стоўбцы распавядуць нам сваю гісторыю – невялікага мястэчка, дзе ў міжваенныя часы адбываліся вельмі цікавыя падзеі, вартыя стаць падмуркам сцэнарыя для захапляльнага фільма. З архітэктуры можна вылучыць царкву св. Ганны, першапачаткова закладзеную як касцёл.

Пераезд  у Новы Свержань (5 км). Наступны пункт нашага насычагага падарожжа, што пазнаёміць вас з гісторыяй і архітэктурай міншчыны, славіцца цэлымі дзвюма старажытнымі культавымі збудаваннямі. Гэта касцёл св. Пятра і Паўла  і Успенская царква XVI  ст.

Пераезд у Вішнявец (13 км). Гэтае былое мястэчка - даўняе ўладанне Радзівілаў, сёння вядома сваёй барочнай праваслаўнай царквой св. Іаана Прадцечы (перш. пал. XVIII ст.).

Пераезд у Нясвіж (15 км). Нясвіж - княская рэзідэнцыя, пэўна, самага вядомага і магутнага магнацкага рода, што існаваў на нашых землях. Тут знаходзіцца выдатны помнік, аб'ект культурнай спадчыны UNESCO, Нясвіжскі палацава- паркавы комплекс. Акрамя гэтага вялікага комплекса, у Нясвіжы вы ўбачыце такія помнікі, як дом рамесніка, гарадская ратуша, фарны касцёл Божага Целы (між іншым, першы барочны будынак ва ўсёй Усходняй Еўропе!), комплекс былога калегіюма езуітаў і шмат чаго іншага!
Пераезд у Вялікі Двор (23 км). Невялікая вёска з адваротнай назвай - Вялікі Двор - вядома ў першую чаргу сядзібным домам Брахоцкіх, які захаваўся ў добрым стане дзякуючы знаходжанню ў ягоных сценах тутэйшай школы.

Вяртанне ў Мінск (103 км). У Мінску прыкладна ў 19:00.

Анлайн-браніраванне

Каляндар вандровак па Беларусі

Падрабязнасці і запіс па тэл. (17)2223321, (29)7652545, (29)6506102

Главная Ёлка страны

Приглашаем вас и ваших детей посетить удивительное новогоднее представление - Главную Ёлку страны! Приглашаем как школьные группы, так и отдельные семьи.

В Беловежскую Пущу, к поместью Деда Мороза на новогоднем поезде!

Выезды из Минска: 15.12.2017, 22.12.2017, 24.12.2017, 02.01.2018, 04.01.2018, 06.01.2018

Визовая поддержка

Компания Интеркомтур предоставляет услуги визовой поддержки. Быстрая работа, низкие цены, разные страны. Обращайтесь!

Новогодние экскурсии и представления для школьников

Компания Интеркомтур предлагает вам и вашим ученикам посетить лучшие новогодние представления Беларуси, а также посетить самые увлекательные праздничные экскурсии. Присоединяйтесь!

Падпісвайцеся на нашу рассылку!

Жадаеце атрымліваць самыя актульныя навіны, прапановы і акцыі нашай кампаніі?

В Беловежскую Пущу, к поместью Деда Мороза на новогоднем поезде!

Выезды из Минска: 15.12.2017, 22.12.2017, 24.12.2017, 02.01.2018, 04.01.2018, 06.01.2018

Пешаходныя экскурсіі па Мінску

Пешеходные экскурсии по Минску для сборных, корпоративных и индивидуальных групп.